ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2021, 16:16

Мінадукацыі: прававая асвета навучэнцаў праводзіцца на сістэмнай аснове

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прававая асвета навучэнцаў праводзіцца на сістэмнай аснове, паведаміла журналістам кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Наталля Чааб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З удзельнікамі адукацыйнага працэсу на сістэмнай аснове праводзяцца мерапрыемствы па прававой асвеце. Ва ўстановах адукацыі шырока выкарыстоўваюцца рэсурсы Дзіцячага прававога сайта, сайта "Помогут.by", а таксама магчымасці эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь у складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы "Эталон", "Эталон-Online". Гэтыя рэсурсы выкарыстоўваюцца пры правядзенні інфармацыйных часоў і шэрага іншых мерапрыемстваў. Непаўналетнія ўдзельнікі адукацыйнага працэсу прыцягваюцца да ўдзелу ў розных формах калектыўнай, экскурсійнай дзейнасці, да грамадска-карыснай працы, да ўдзелу ў класных, агульнашкольных выхаваўчых і прафілактычных мерапрыемствах, якія накіраваны на фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, бяспечных і адказных паводзін. Шырока выкарыстоўваецца магчымасць шостага школьнага дня, дзе ў навучэнцаў разам з законнымі прадстаўнікамі, бацькамі ёсць магчымасць прыняць удзел у розных мерапрыемствах, якія прапануюцца ўстановамі адукацыі", - расказала Наталля Чааб.

Паводле яе слоў, ва ўстановах адукацыі рэалізуюцца праекты, накіраваныя на прававую асвету навучэнцаў па пытаннях фарміравання бяспечных і адказных паводзін, адказнасці за ўчыненне проціпраўных дзеянняў, злачынстваў.

"З улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі пры ажыццяўленні прафілактычнай работы з навучэнцамі і іх бацькамі цяпер шырока выкарыстоўваюцца інтэрнэт-рэсурсы. У рэжыме анлайн праводзяцца заняткі, кансультацыі па розных пытаннях. Ва ўстановах адукацыі ўкараняецца практыка работы анлайн-кабінета псіхолага, у якім удзельнікі адукацыйнага працэсу могуць задаць пытанне псіхолагу і атрымаць віртуальную кансультацыю, - адзначыла кансультант упраўлення. - З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій ва ўстановах адукацыі ўсіх узроўняў праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў бяспечных і адказных паводзін у інтэрнэт-прасторы, этычных норм сеткавых адносін. Тлумачацца такія паняцці, як персанальныя даныя, прыватнасць, канфідэнцыяльнасць, шпіёнскае праграмнае забеспячэнне і іншае. Сярод навучэнцаў старэйшых класаў і ўстаноў прафесійнай адукацыі праводзіцца дыягностыка на прадмет ведання інфармацыі аб правілах паводзін і захавання этыкі ў інтэрнэт-прасторы".

Як чакаецца ў лістападзе-снежні Міністэрствам адукацыі сумесна з МУС і Міністэрствам аховы здароўя будзе праведзена анкетаванне бацькоў па выяўленні інтэрнэт-залежнасці ў непаўналетніх.

"У гэтым навучальным годзе міністэрствам сумесна з прадстаўнікамі праваахоўных органаў запланаваны шэраг мерапрыемстваў, навучальных семінараў для педагагічных работнікаў па ўдасканаленні работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, сямейнага недабрабыту, мінімізацыі негатыўных з'яў у падлеткавым і маладзёжным асяроддзі. З боку міністэрства, устаноў адукацыі вялікая работа праводзіцца непасрэдна з бацькоўскай грамадскасцю. На гэты час у рэспубліцы рэалізуецца праект "Бацькоўскі ўніверсітэт", які таксама дае магчымасць разам з бацькоўскімі сходамі запрашаць для ўдзелу ўсіх зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі і праводзіць так званы прававы лікбез для нашых бацькоў, якія часта не заўсёды могуць правільна ацаніць тую сітуацыю, у якую трапіла дзіця, і правільна прыняць рашэнне, як жа паводзіць сябе і што рабіць далей", - канстатавала Наталля Чааб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі