Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Мінадукацыі не выключае выкарыстання новай сістэмы ацэнкі на ЦТ у наступным годзе

Грамадства 08.08.2018 | 10:09
Фота з архіва
Фота з архіва

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінадукацыі не выключае выкарыстання новай сістэмы ацэнкі на ЦТ у наступным годзе. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" расказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка, паведамляе БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што, на жаль, ідэальных сістэм ацэнкі на ЦТ няма. "Для некаторых выпускнікоў, іх бацькоў і настаўнікаў было незразумела, як з васьмёркай па матэматыцы ў школе тэст пішуць на 40 балаў. Таму нараўне з сістэмай канцэптуальнага ранжыравання, якая выбудоўвае рэйтынг кожнага, хто здае тэст, у адносінах да астатніх абітурыентаў, у гэтым годзе мы апрабавалі іншую сістэму ацэнкі, больш блізкую да школьнай. Кожнаму тэставаму заданню будзе пастаўлены адзін або некалькі балаў пры правільным выкананні, гэта інфармацыя будзе вядома абітурыентам да пачатку ЦТ, што зробіць працэдуру яшчэ больш адкрытай і празрыстай. Калі завершыцца ўся ўступная кампанія, абмяркуем вынікі апрабацыі, і, магчыма, ужо з наступнага года будзе прымяняцца менавіта новая сістэма ацэнкі", - сказаў Ігар Карпенка.

Закрануў ён і павышэнне парогавых балаў па профільных прадметах, а таксама магчымасць выкарыстоўваць мінулагоднія сертыфікаты. "Што датычыцца парогавых балаў, перыядычна чую, маўляў, як можна з баламі 20-25 паступаць у вышэйшую навучальную ўстанову? Гэта не зусім так: мы паднялі парогавыя значэнні, ніжэй за якія не выдаецца сертыфікат, а без сертыфіката ты не можаш удзельнічаць у конкурсе. Важны момант яшчэ і ў тым, што мы скарацілі ў гэтым годзе лічбы набору на некаторыя спецыяльнасці, чым таксама стварылі пэўную конкурсную сітуацыю. Разам з тым у нас вышэйшы набор у сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя ўстановы. А магчымасць выкарыстоўваць мінулагоднія сертыфікаты не азначае, што абітурыент не мог здаваць у гэтым годзе тэсты, проста ў яго быў шанц выкарыстоўваць лепшы сертыфікат. Паглядзелі мы і на змест тэстаў, падключылі настаўнікаў вышэйшай катэгорыі, настаўнікаў-метадыстаў, каб заданні адпавядалі школьнай праграме", - падзяліўся міністр.

Ігар Карпенка дадаў, што вынікі ўступнай кампаніі ў гэтым годзе даволі нядрэнныя, а тэсты пры гэтым прасцейшымі не сталі. "Мы адрэгулявалі некаторыя пытанні. Напрыклад, выключылі моманты, якія ў падручніку ішлі з зорачкай. Плюс мы настройваем абітурыента, што ў вышэйшую школу павінен паступаць той, у каго добры атэстат і паказчыкі па выніках агульнай сярэдняй адукацыі. І, на мой погляд, вынікі гэтай уступнай кампаніі даволі нядрэнныя, не было якіх-небудзь сур'ёзных эксцэсаў, сістэма празрыстая. Дзяржкамісія назірала за ўсімі этапамі і зробіць свае вывады, але і я як яе прадстаўнік быў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі - на ўнутраных экзаменах і на залічэнні. Не ўзнікала ніякіх сур'ёзных пытанняў, якія маглі б паўплываць на празрыстасць сістэмы паступлення ў ВНУ", - падкрэсліў міністр.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.