28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Настаўнік таксама, як і дзіця, не павінен выкарыстоўваць мабільны тэлефон у школе без неабходнасці. Аб гэтым журналістам заявіла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі - начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прадстаўнік Мінадукацыі падкрэсліла, што настаўнік - гэта прыклад для дзіцяці. "Калі дзіцяці на ўроку нельга карыстацца тэлефонам, то і настаўнік, нават калі клас выконвае самастойную пісьмовую работу, не павінен сядзець у тэлефоне. Настаўнік - гэта прыклад для дзіцяці ва ўсім. Так, абмежаванне на выкарыстанне ў час урока распаўсюджваецца і на настаўнікаў, але мы не ідзём на тое, каб забіраць у іх мабільныя тэлефоны. Экстранная сувязь у педагогаў павінна быць, усякае можа здарыцца, мы гэта таксама разумеем", - сказала Ірына Каржова.
Паводле яе слоў, у Міністэрства адукацыі не паступала інфармацыя аб фактах злоўжывання мабільнымі тэлефонамі сярод педагогаў. "Настаўніку ёсць чым заняцца ў школе - гэта і дзяжурства ў калідоры, і падрыхтоўка да ўрока, і работа на самім уроку. А калі зайсці на перапынку да дзяцей, яны сядзяць на лаўках, стаяць ля акна і вядуць перапіску або гуляюць у сеткавыя гульні, яны нават не размаўляюць паміж сабой. Таму паколькі настаўнік - гэта прыклад, мы прапісалі абмежаванне і для настаўнікаў, каб не ўзнікала пытанняў. Настаўнік таксама не павінен выкарыстоўваць мабільны тэлефон у школе без неабходнасці", - падкрэсліла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.-0-