Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2018, 17:00

Мінадукацыі: мерапрыемствы вясенніх канікулаў будуць прысвечаны Году малой радзімы

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі Беларусі рэкамендавала школам у час вясенніх канікулаў арганізоўваць мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Такія мерапрыемствы дадуць дзецям магчымасць лепш даведацца пра сваю малую радзіму. Фарміраванню паважлівага стаўлення да яе таксама будзе садзейнічаць вывучэнне роднага краю і сустрэчы са знакамітымі землякамі", - адзначыла Ларыса Емяльянчык.

У Беларусі каля 67,4 тыс. школьнікаў пройдуць аздараўленне ў час вясенніх канікулаў, якія будуць праходзіць 26-31 сакавіка. "Як правіла, гэта аздараўленчыя лагеры пры ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Яны арганізоўваюцца не ва ўсіх школах. Брэсцкая вобласць плануе на канікулах адкрыць 220 аздараўленчых лагераў. У Мінску іх будзе каля 180", - сказала прадстаўнік Мінадукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі