Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2020, 17:21

Мінадукацыі: ахова дзяцінства - адзін з прыярытэтаў дзейнасці дзяржавы

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ахова дзяцінства - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы, заявіла кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алеся Саўко сёння ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА, прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

"Правы і законныя інтарэсы маленькіх грамадзян замацаваны ў Канстытуцыі, Кодэксе аб шлюбе і сям'і, законе "Аб правах чалавека" і многіх іншых дакументах", - расказала Алеся Саўко.

Каардынуючая роля ў сферы забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей належыць Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, якую ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра. У яе склад уключаны прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў адукацыі, няўрадавых арганізацый. "У 2019 годзе ў час пасяджэнняў камісіі разгледжана шырокае кола пытанняў, якія закранаюць сферу абароны дзяцінства: у галіне захавання здароўя і жыцця дзяцей, прызнання знаходжання дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы, абароны дзяцей і моладзі ад наркагандлю і спажывання наркотыкаў. У час выязных пасяджэнняў члены нацыянальнай камісіі наведваюць розныя ўстановы і арганізацыі для вывучэння работы на месцах па стварэнні спрыяльных умоў для жыцця і развіцця дзяцей. У кожным абласным цэнтры працуюць упаўнаважаныя нацыянальнай камісіі", - адзначыла кансультант галоўнага ўпраўлення.

Акрамя таго, дзейнічае Рэспубліканская прыёмная Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. У гэтым годзе ў яе звярнуліся ўжо 56 грамадзян. Ва ўсіх рэгіёнах краіны таксама працуюць грамадскія прыёмныя, дзе члены камісіі штомесяц праводзяць выязныя прыёмы дзяцей, іх законных прадстаўнікоў па пытаннях рэалізацыі правоў дзяцей, іх абароны і падтрымкі. "Камісія распрацоўвае прапановы па ўдасканаленні сацыяльнай палітыкі і механізмаў падтрымкі дзяцінства, умацавання сям'і, кантралюе і каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і іншых арганізацый па стварэнні ўмоў для рэалізацыі правоў і абароны законных інтарэсаў дзяцей, ажыццяўляе маніторынг рэалізацыі дзяржаўных праграм падтрымкі дзяцей і сям'і, - дадала Алеся Саўко. - Для нас важна, каб дзеці раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай, у будучым стварылі свае моцныя і дружныя сем'і і сталі дастойнымі грамадзянамі нашай краіны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі