ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2023, 14:28

Мінадукацыі: 100 балаў па другім ЦЭ атрымалі 765 вучняў

Фота з архіва
Фота з архіва

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вышэйшы бал па другім цэнтралізаваным экзамене атрымалі 765 вучняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

У другі дзень правядзення ЦЭ, 21 мая, у іспытах па 13 прадметах прынялі ўдзел 53 067 выпускнікоў. "Максімальна магчымы рэзультат - 100 балаў - змаглі атрымаць 765 вучняў. Стабальнікі ёсць па ўсіх вучэбных прадметах. Не змаглі справіцца з экзаменацыйнай работай, гэта значыць атрымалі нуль балаў, 60 выпускнікоў", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У ведамстве падкрэслілі, што падлік рэзультатаў двух ЦЭ і маючага адбыцца ЦТ ажыццяўляецца па новай методыцы з выкарыстаннем падыходаў, якія прымяняліся пры правядзенні рэпетыцыйнага тэсціравання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі