Фота Мінаблвыканкама
2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аблвыканкам і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь падпісалі пагадненне аб стварэнні на базе Мінскага аблвыканкама інавацыйнай пляцоўкі Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання для вырашэння актуальных задач грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Звяртаючыся да прадстаўнікоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка выказаў удзячнасць за магчымасць вывесці супрацоўніцтва на новы, больш высокі прафесійны ўзровень.
"Наша супрацоўніцтва развіваецца ў галіне падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі кадраў, іх стажыроўкі. Кіруючыя работнікі з'яўляюцца як слухачамі, так і лектарамі ў акадэміі. Мы праводзім сумесныя семінары, круглыя сталы. Стварэнне інавацыйнай пляцоўкі Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання дазволіць нам аб'яднаць намаганні, бо, як вядома: тэорыя без практыкі мёртвая, а практыка без тэорыі сляпая. Інавацыйная пляцоўка і навуковыя распрацоўкі інстытута дазволяць нам актыўна ўзаемадзейнічаць і ўкараняць перадавы вопыт у галіне дзяржаўнага кіравання, інфармацыйнай работы, кадравай палітыкі, ідэалагічнага складніка", - падкрэсліў кіраўнік вобласці.
Рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі расказаў, што галоўнае патрабаванне часу - сістэматызаваць работу падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў, таксама з улікам новаўвядзенняў. "Мы павінны працаваць не сітуацыйна, а планава, мэтанакіравана, зыходзячы з нашых сумесных задач, запатрабаванняў, пажаданняў, а таксама з улікам праблем. І гэта датычыцца ў тым ліку работы з рэзервам кадраў", - адзначыў рэктар.
Дырэктар Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Мар'яна Шчоткіна расказала, што НДІ распрацоўваюцца прапановы па ўдасканаленні работы з кадрамі і інфармацыйнай дзейнасці дзяржаўных органаў. Работа вядзецца ў цесным узаемадзеянні і пад кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
"У цэнтры ўвагі - рэзервы кадраў, распрацоўка правіл карпаратыўнай этыкі для дзяржаўных органаў, тыпавога палажэння аб настаўніцтве, выпрацоўка рэкамендацый па арганізацыі работы дзяржаўных органаў у сацыяльных сетках і месенджарах і інш. Інстытутам упершыню праведзена маштабнае рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне сярод дзяржаўных грамадзянскіх служачых. З улікам яго вынікаў і аналізу замежнага вопыту выпрацаваны шэраг прапаноў, выяўлены пункты росту, якія можна выкарыстоўваць пры рэалізацыі кадравай палітыкі. Для павышэння эфектыўнасці работы важна інтэграцыя навукі і практыкі. Мэта інавацыйнай пляцоўкі - зваротная сувязь, выпрацоўка агульных падыходаў, апрабацыя і ўкараненне вынікаў навуковых даследаванняў інстытута", - адзначыла Мар'яна Шчоткіна.
Ужо ў маі на базе Мінскай вобласці пройдзе першы рэспубліканскі семінар па пытаннях кадравай палітыкі і інфармацыйнай дзейнасці дзяржаўных органаў, на якім будуць прадстаўлены напрацоўкі НДІ.-0-