Фота з архіва
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад у спробах захаваць гегемонію ставіць свет на мяжу процістаяння ядзерных дзяржаў. Аб гэтым заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Уладзімір Купрыянюк, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
"Кааліцыя заходніх дзяржаў, якая ідзе за Злучанымі Штатамі, не хоча мірыцца з новымі рэаліямі светабудовы і імкнецца захаваць глабальную гегемонію. Пры гэтым выкарыстоўваемыя імі формы і спосабы проціборства дэманструюць поўную страту дзеючымі інстытутамі міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі магчымасці ўплываць на развіццё падзей. Гэта немінуча ставіць свет на мяжу ўзброенага процістаяння ядзерных дзяржаў", - сказаў Уладзімір Купрыянюк.
На думку намесніка начальніка Генштаба Узброеных Сіл, у аснову негатыўных тэндэнцый пакладзена палітыка і дзеянні ЗША. Злучаныя Штаты на працягу дзесяцігодздзяў беспакарана, па сутнасці, анексавалі сувэрэнныя дзяржавы. Гэта рабілася для таго, каб прывесці да ўлады лаяльныя Захаду палітычныя сілы праз каляровыя рэвалюцыі.
"Толькі з пачатку XXI стагоддзя спробы змены непажаданых рэжымаў па названай методыцы адзначаліся ў Арменіі, Грузіі, Украіне, Кыргызстане, Таджыкістане, Малдове, Беларусі і Казахстане. Калі так званыя ненасільныя меры былі малаэфектыўнымі, для дасягнення сваіх мэт ЗША развязвалі ўзброеную агрэсію, як гэта было ў Югаславіі, Іраку і Лівіі. Гэта толькі некалькі прыкладаў з крывавага спіса Белага дома, за якім стаіць гібель вялікай колькасці грамадзянскага насельніцтва па ўсім свеце", - падкрэсліў Уладзімір Купрыянюк.
Намеснік начальніка Генштаба Узброеных Сіл канстатаваў, што ў аснову палітыкі кіруючай эліты ЗША пакладзена нястрымнае жаданне гегемоніі ва ўсіх сферах, для дасягнення чаго яны татальна ігнаруюць любыя нормы міжнароднага права, не лічацца ні з чым і ні з кім.-0-