Фота Мінабароны
7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 7 па 8 жніўня 2024 года праводзіцца камандна-штабное вучэнне Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Аляксандра Баса. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Як адзначылі ў ваенным ведамстве, тэма вучэння - "Кіраванне войскамі ў аперацыі аператыўнага аб'яднання". Мэтай з'яўляецца ўдасканаленне ўзроўню гатоўнасці і здольнасці органа ваеннага кіравання, злучэнняў і воінскіх часцей аператыўнага аб'яднання ў забеспячэнні бесперапыннага кіравання падпарадкаванымі сіламі і сродкамі ў ходзе вядзення баявых дзеянняў.
На вучэнні адпрацуюць пытанні забеспячэння ўстойлівасці сістэмы кіравання войскамі, а таксама павышэнне жывучасці пунктаў кіравання, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі праціўніка і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Таксама будзе адпрацавана планаванне і прымяненне беспілотных авіяцыйных комплексаў для вядзення разведкі, цэлеўказання, а таксама комплексаў узбраення з авіяцыйнымі баражыруючымі боепрыпасамі. Акрамя таго, увагу ўдзеляць удасканаленню сістэмы агнявога паражэння праціўніка ракетнымі войскамі і артылерыяй.
Практычныя дзеянні пройдуць на палігонах і ўчастках мясцовасці на тэрыторыях Мінскай і Гродзенскай абласцей.
Колькасць удзельнікаў вучэння, а таксама колькасць асноўных сістэм узбраення не перасягае параметры, вызначаныя Венскім дакументам 2011 года, якія падлягаюць паведамленню.-0-