Сцяг Чацвер, 11 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 верасня 2025, 14:50

Мінабароны праводзіць праверку па факце гібелі ваеннаслужачага

Фота з архіва
Фота з архіва
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствам абароны пачата праверка па факце гібелі ваеннаслужачага Узброеных Сіл. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

"Паводле папярэдняй інфармацыі, з-за няштатнай сітуацыі ў паветры ў час дэсантавання з самалёта Ан-2 на адным з палігонаў ваеннаслужачы атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём", - расказалі ў абаронным ведамстве.

Абставіны здарэння высвятляюцца камісіяй Мінабароны сумесна са Следчым камітэтам. На месца здарэння выехаў намеснік міністра абароны. Ход правядзення праверкі - на асабістым кантролі кіраўніка ваеннага ведамства.

Ваеннаслужачы навучаўся на трэцім курсе аднаго з факультэтаў Ваеннай акадэміі. Па службе і ў вучобе характарызаваўся станоўча, меў неаднаразовы вопыт дэсантавання.

"Ваеннае ведамства выказвае спачуванні родным і блізкім радавога. Службовыя асобы знаходзяцца на сувязі са сваякамі. Сям'і загінулага будзе аказана ўсебаковая дапамога", - падкрэслілі ў Мінабароны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі