Фота "Ваяр"
16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 16 па 25 кастрычніка пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка міністра абароны Паўла Муравейкі праводзіцца комплексная праверка ўпраўлення Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
Мэта праверкі - вызначыць узровень падрыхтоўкі афіцэраў і здольнасць аддзелаў і службаў упраўлення ПЗАК выконваць задачы па прызначэнні.
"Афіцэры аддзелаў і службаў упраўлення ПЗАК будуць здаваць кантрольныя заняткі па прадметах аператыўнай (баявой) падрыхтоўкі. Кантрольныя зрэзы будуць праведзены па асноўных напрамках жыццядзейнасці. Узровень баявой падрыхтоўкі ў большай ступені змяніўся ў войсках аператыўнага камандавання. Мы ўлічваем вопыт вядзення баявых дзеянняў, зыходзячы з сучасных узброеных канфліктаў. І даводзім гэты вопыт да падначаленых войскаў. І далей ужо рыхтуем войскі менавіта з улікам таго вопыту", - падкрэсліў камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Аляксандр Бас.
Ён таксама дадаў, што на сённяшні дзень войскі гатовы да выканання задач па прызначэнні, а ўпраўленне аператыўнага камандавання - да здачы комплекснай праверкі.-0-