13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прайшоў кантрольны занятак па кіраванні ракетнымі ўдарамі на розных участках мясцовасці, у тым ліку на значным аддаленні ад пунктаў пастаяннай дыслакацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства абароны Беларусі.
Ва ўмовах лясіста-балоцістай мясцовасці дзейнічалі разлікі рэактыўных сістэм залпавага агню "Паланэз-М" і аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу "Іскандэр-М".
"На заняткі прыцягвалася некалькі воінскіх часцей ракетных войскаў. Мы працавалі на трох палігонах і на некалькіх участках мясцовасці. Для ўсіх воінскіх часцей ракетных войскаў гэта былі незнаёмыя месцы, што, вядома, ускладняла іх работу. У ходзе кантрольнага занятку было шмат перамяшчэнняў, рабілі марш на вялікія адлегласці - да 300 км. Адмовы тэхнікі не было, - пракаменціраваў начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл - начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Руслан Чэхаў. - Кантрольны занятак быў насычаны дзеяннямі дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка, праходзіў ва ўмовах складанай радыёэлектроннай абстаноўкі. І, вядома, адно з галоўных пытанняў, якое было адпрацавана на занятку, - гэта вядзенне баявых дзеянняў ва ўмовах уздзеяння сродкаў беспілотнай авіяцыі праціўніка, у тым ліку FPV-дронаў.
Як адзначыў Руслан Чэхаў, занятак праводзіўся ў тым ліку з баявымі пускамі. Яны былі праведзены днём, ноччу, у складаных умовах надвор'я. З усімі задачамі ракетчыкі справіліся дастойна.
Ва ўмовах лясіста-балоцістай мясцовасці дзейнічалі разлікі рэактыўных сістэм залпавага агню "Паланэз-М" і аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу "Іскандэр-М".
"На заняткі прыцягвалася некалькі воінскіх часцей ракетных войскаў. Мы працавалі на трох палігонах і на некалькіх участках мясцовасці. Для ўсіх воінскіх часцей ракетных войскаў гэта былі незнаёмыя месцы, што, вядома, ускладняла іх работу. У ходзе кантрольнага занятку было шмат перамяшчэнняў, рабілі марш на вялікія адлегласці - да 300 км. Адмовы тэхнікі не было, - пракаменціраваў начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл - начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Руслан Чэхаў. - Кантрольны занятак быў насычаны дзеяннямі дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка, праходзіў ва ўмовах складанай радыёэлектроннай абстаноўкі. І, вядома, адно з галоўных пытанняў, якое было адпрацавана на занятку, - гэта вядзенне баявых дзеянняў ва ўмовах уздзеяння сродкаў беспілотнай авіяцыі праціўніка, у тым ліку FPV-дронаў.
"Кожнае падраздзяленне дзейнічала аўтаномна, але ў рамках агульнага плана пад агульным кіраваннем. Падводзячы папярэднія вынікі занятку, адзначаю, што ракетныя войскі гатовы выконваць задачы па прызначэнні", - запэўніў ён.-0-
Фота "Ваяр"
