Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 кастрычніка 2024, 12:47

Мінабароны падзеліцца з калегамі з Зімбабвэ вопытам інфармацыйнага забеспячэння дзейнасці УС

Фота "Ваяр"
Фота "Ваяр"
8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Леанід Касінскі правёў сустрэчу з дэлегацыяй з Рэспублікі Зімбабвэ. Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў інфармацыйнай сферы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ведамстве.

Леанід Касінскі падзякаваў прадстаўнікам дэлегацыі за прынятае запрашэнне наведаць нашу краіну і выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ будзе плённа развівацца і ўмацоўвацца.

"Беларусь і Зімбабвэ паслядоўна адстойваюць свае нацыянальныя інтарэсы, і нас збліжае агульнасць пазіцый па многіх актуальных міжнародных пытаннях: эканамічная палітыка кіраўніцтва нашых дзяржаў, адзінства поглядаў на ўстанаўленне справядлівага светаўладкавання, заснаванага на развіцці шматпалярнасці і неўмяшанні ва ўнутраныя справы, - падкрэсліў Леанід Касінскі. - Ва ўмовах развязанай супраць нашай краіны інфармацыйнай вайны, інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці непасрэдна Узброеных Сіл набывае адно з важнейшых значэнняў".

Ён адзначыў, што створаная ў беларускай арміі сістэма інфармацыйнай дзейнасці дае магчымасць забяспечваць дамінаванне афіцыйнай інфармацыі Міністэрства абароны ў інфармацыйным полі краіны і за яе межамі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі