
Фота "Ваяр"
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках сумеснага лётна-тактычнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі адпрацоўваюцца пытанні перабазіравання паветраных эшалонаў беларускіх і расійскіх авіяцыйных падраздзяленняў на аператыўныя аэрадромы, у тым ліку на тыя, што знаходзяцца ў Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Авіяцыйныя экіпажы таксама дзейнічаюць у якасці кантрольных цэлей для праверкі дзяжурных сіл па ППА.
На палігоне Брэсцкі верталётныя экіпажы забяспечваюць выкананне парашутнага і беспарашутнага дэсантавання падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый.-0-