ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 14 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2020, 16:59

Мінабароны Кітая перадало беларускім ваенным медыкам гуманітарную дапамогу

Фота з архіва
Фота з архіва

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі перадало беларускім ваенным медыкам гуманітарную дапамогу для барацьбы з каранавірусам, груз дастаўлены ў Мінск, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны Беларусі.

"Дапамога з'яўляецца адраснай і накіравана для патрэб Узброеных Сіл нашай краіны з мэтай прафілактыкі і лячэння інфекцыі, выкліканай вірусам COVID-19. Ваенныя арганізацыі аховы здароўя атрымаюць інфрачырвоныя тэрмометры, рэспіратары, медыцынскія акуляры, аднаразовыя ахоўныя касцюмы, медыцынскія пальчаткі, бахілы і іншыя сродкі", - расказалі ў ведамстве.

Дастаўка гуманітарнага грузу была арганізавана пры непасрэдным удзеле пасольства Кітая ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі