Фота "Ваяр"
11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваеннаслужачыя падраздзяленняў аднаго з механізаваных злучэнняў ажыццяўляюць пагрузку ваеннай тэхнікі на чыгуначны транспарт і пачынаюць ажыццяўленне маршу камбінаваным спосабам у назначаныя раёны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Ваенная тэхніка грузіцца на чыгуначны эшалон. Падраздзяленні прыведзены ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні.
Напярэдадні Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі былі аддадзены ўказанні на ўзмацненне групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных напрамках з мэтай рэагавання на любыя магчымыя правакацыі.-0-