Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2021, 16:12

Міліцыя ўзмоцніць меры па забеспячэнні правапарадку ў час правядзення апошніх званкоў

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дадатковыя меры па арганізацыі бяспекі і папярэджанні правапарушэнняў будуць прыняты 29 мая міліцыяй Мінскай вобласці ў сувязі з заканчэннем навучальнага года ў школах і правядзеннем апошніх званкоў, паведамілі БЕЛТА ва УУС Мінскага аблвыканкама.

"УУС Мінаблвыканкама віншуе навучэнцаў, бацькоў і педагогаў з заканчэннем навучальнага года і звяртае ўвагу на ўзмацненне мер па забеспячэнні правапарадку ў месцах правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, якія пройдуць у рэгіёнах вобласці 29 мая", - падкрэслілі ў ведамстве.

Міліцыя Міншчыны нагадвае аб неабходнасці выканання дзеючага заканадаўства ў час урачыстасцей і ў першую чаргу аб недапушчальнасці ўжывання алкаголю падлеткамі. "Нясенне службы ў месцах масавага знаходжання грамадзян супрацоўнікамі будзе арганізавана ва ўзмоцненым рэжыме. У сувязі з абмежаваннем рэалізацыі алкаголю запланаваны адпрацоўкі гандлёвых аб'ектаў у мэтах выяўлення і прыцягнення да адказнасці нядобрасумленных прадаўцоў", - адзначылі ва УУС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі