Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 чэрвеня 2024, 13:17

Міліцыя ўзмоцніць ахову правапарадку ў час правядзення выпускных вечароў у краіне

Скрыншот відэа МУС
Скрыншот відэа МУС
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская міліцыя ўзмоцніць ахову правапарадку ў час правядзення выпускных вечароў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МУС.

Сёння ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адбудуцца выпускныя вечары. Для забеспячэння грамадскага парадку і бяспекі пры іх правядзенні ў школах і на прылеглых тэрыторыях задзейнічаны супрацоўнікі міліцыі. У навучальных установах узмоцнены прапускны рэжым. На свята не будуць дапускацца людзі ў стане ап'янення.

"Пад кантролем знаходзяцца месцы масавага знаходжання грамадзян: паркі, скверы, набярэжныя. Галоўная задача - прадухіліць учыненне правапарушэнняў і здарэнні. Пільную ўвагу экіпажы ДАІ ўдзеляць дарожнай бяспецы каля школ. Аўтааматарам неабходна ўлічваць абмежаваную колькасць месцаў для стаянкі транспарту. Таму мэтазгодна прыехаць загадзя, прыпаркаваўшы машыну без парушэнняў правіл дарожнага руху, або адмовіцца ад паездкі на асабістым аўто", - адзначылі міліцыянеры.

У ведамстве нагадалі, што за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва ў грамадскім месцы альбо з'яўленне там у стане ап'янення прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Акрамя таго, з 23.00 да 6.00 не дапускаецца знаходжанне непаўналетніх ва ўзросце да 16 гадоў па-за жыллём без суправаджэння бацькоў.

"Будзьце пільнымі: пры выяўленні безгаспадарных або падазроных прадметаў, пры ўчыненні проціпраўных дзеянняў неадкладна звяртайцеся ў міліцыю", - рэзюмавалі праваахоўнікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі