Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 жніўня 2020, 01:23

Міліцыя кантралюе сітуацыю на несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах - МУС

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міліцыя кантралюе сітуацыю на несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у Мінску і абласных цэнтрах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

"Нягледзячы на тое, што ў абласных цэнтрах і горадзе Мінску праходзяць несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, міліцыя кантралюе сітуацыю", - праінфармавала Вольга Чамаданава.

Ужо ёсць затрыманыя. "Абагульненай інфармацыі на гэты час пакуль яшчэ няма, - паведаміла Вольга Чамаданава.- Міліцыя кантралюе сітуацыю ва ўсіх гарадах, па ўсёй краіне".

Абагульненую інфармацыю ў МУС паведамяць пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі