Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 студзеня 2022, 12:38

Міклашэвіч: заклікаю моладзь да актыўнага ўдзелу ў абмеркаванні і прыняцці абноўленай Канстытуцыі

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч заклікаў моладзь прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні і прыняцці абноўленай Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Моладзь - найбольш актыўная і крэатыўная частка грамадства. Інтэлектуальны, духоўна-маральны патэнцыял моладзі, яе актыўная жыццёвая пазіцыя прадвызначае далейшае прагрэсіўнае ўстойлівае развіццё грамадства і дзяржавы. У змяненнях Канстытуцыі прадугледжаны асобны артыкул, які ўстанаўлівае, што дзяржава садзейнічае ўсебаковаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для яе актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці. Пры гэтым патэнцыял моладзі павінен быць накіраваны на інтарэсы грамадства і дзяржавы. Як старшыня Канстытуцыйнай камісіі яе заклікаю моладзь прыняць актыўны ўдзел у гістарычна важнай падзеі - абмеркаванні і прыняцці абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Па гэтай Канстытуцыі вам жыць і працаваць, рэалізоўваць правы чалавека і грамадзяніна, абараняць радзіму, добраўпарадкоўваць і развіваць нашу краіну", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

Старшыня Канстытуцыйнага суда дадаў: "Упэўнены, што маладыя грамадзяне нашай краіны, якія валодаюць выбарчым правам, прымуць актыўны ўдзел у рэферэдуме па Канстытуцыі. Тым самым рэалізуюць сваё канстытуцыйнае права на непасрэдны ўдзел у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы".

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сёння пачаў серыю адкрытых дыялогаў "Сіла закона", галоўная задача якіх - шырокае абмеркаванне моладдзю праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Вельмі сімвалічна, што першая маштабная маладзёжная дыскусійная пляцоўка БРСМ стартавала ў Канстытуцыйным судзе - дзяржаўным органе, прызначаным ахоўваць Асноўны закон краіны. Мерапрыемства праходзіць у змешаным фармаце - афлайн і анлайн (з падключэннем абласцей і Мінска). Актуальная дыскусія аб'яднала каля 200 чалавек: моладзь, актыў БРСМ, кіраўнікоў маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў і экспертаў - прадстаўнікоў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, дэпутацкага корпуса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі