Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 студзеня 2022, 15:06

Міклашэвіч: усе асноўныя змяненні па Канстытуцыі грунтуюцца на прапановах грамадзян

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе асноўныя змяненні, прапанаваныя ў Канстытуцыі, грунтуюцца на прапановах грамадзян, заявіў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Канстытуцыйнага суда і Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч. Сёння ён правёў сустрэчу са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта па абмеркаванні праекта Канстытуцыі.

"Канстытуцыйная камісія пачала работу 15 сакавіка, было праведзена 11 пасяджэнняў. У час іх правядзення ў першую чаргу аналізаваліся паступіўшыя прапановы нашых грамадзян. Адпаведна, усе асноўныя змяненні, прапанаваныя ў Канстытуцыі, грунтуюцца на прапановах грамадзян. Цяпер ідзе абмеркаванне тых прапаноў, якія ўжо знайшлі фармалізаванае афармленне ў тэксце Канстытуцыі", - расказаў Пётр Міклашэвіч.

Старшыня КС падкрэсліў, што ўлічваліся найбольш канструктыўныя прапановы грамадзян. "Многія прапановы, якія ўносілі грамадзяне, у далейшым знойдуць сваю рэалізацыю ў законах. Паколькі на канстытуцыйным узроўні вызначаюцца толькі канцэптуальныя, прынцыповыя палажэнні, на падставе якіх развіваецца наша заканадаўства, выпрацоўваецца канкрэтны канстытуцыйна-прававы механізм рэалізацыі правоў і свабод грамадзян", - дапоўніў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі