Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2021, 13:51

Міклашэвіч падкрэслівае важнасць актыўнага ўдзелу грамадзян у абмеркаванні праекта абноўленай Канстытуцыі

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Канстытуцыйнага суда і Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч падкрэслівае важнасць актыўнага ўдзелу грамадзян у абмеркаванні праекта абноўленай Канстытуцыі. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пётр Міклашэвіч падкрэсліў, што Канстытуцыя - гэта грамадскі дагавор аб арганізацыі грамадства ў дзяржаве, аб сістэме ўлады. "Таму сёння ўся работа праводзіцца ў тым напрамку, каб быў актыўны ўдзел нашых грамадзян у працэсе падрыхтоўкі змяненняў у Канстытуцыю нашай краіны", - сказаў ён.

Кіраўнік Канстытуцыйнага суда адзначыў, што ў ходзе ўсенароднага абмеркавання дапрацаванага праекта змяненняў у Канстытуцыю грамадзяне змогуць як азнаёміцца з прапанаванымі новаўвядзеннямі, так і ўнесці іншыя магчымыя прапановы. "Пасля ўсенароднага абмеркавання яшчэ будуць рабіцца пэўныя карэкціроўкі і ўдакладненні па тэксце Канстытуцыі. Цяпер задача пры ўсенародным абмеркаванні - чуць запыты нашых грамадзян, даваць канкрэтныя растлумачэнні", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

Ён таксама звярнуў увагу, што ў далейшым у выпадку прыняцця абноўленага варыянта Канстытуцыі чакаецца вялікая работа парламента па прывядзенні заканадаўства ў адпаведнасць з унесенымі ў Асноўны закон змяненнямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі