Сцяг Субота, 14 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 мая 2025, 13:38

Міклашэвіч: дзякуючы дзяржсімвалам народ Беларусі становіцца больш з'яднаным

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзякуючы дзяржаўным сімвалам народ Беларусі становіцца больш з'яднаным. Такое меркаванне выказаў старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч на плошчы Дзяржаўнага сцяга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржаўныя сімвалы даюць магчымасць атаясамліваць нашу дзяржаву на міжнародным узроўні і з'ядноўваць наш народ. Дзякуючы ім мы заўсёды адчуваем за сабой нашу вяліку Радзіму - Рэспубліку Беларусь. Мы ганарымся, што гэта свята ў нас устаноўлена на дзяржаўным узроўні", - адзначыў ён.

Пётр Міклашэвіч падкрэсліў, што беларусам неабходна шанаваць і беражліва захоўваць дзяржаўныя сімвалы.

Сёння ў нашай краіне святкуюць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэта свята ўстаноўлена ўказам Прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі