Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2022, 09:02

Мезенцаў: важна сфарміраваць адзіную інавацыйную і адукацыйную прастору СД

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гатчыне (Ленінградская вобласць, Расія) прайшло сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства адукацыі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі з Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі і Міністэрствам асветы Расіі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава, Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка вельмі дакладна вызначылі, што Саюзная дзяржава - гэта паспяховая форма ўзаемнай інтэграцыі. "Менавіта таму 4 лістапада 2021 года быў адобраны пакет з 28 саюзных праграм, рэалізацыя якіх наўрад ці магчыма ў поўным аб'ёме без апоры ў тым ліку на паспяховыя прыкладныя даследаванні, якія павінны забяспечыць рух па фарміраванні адзінай прамысловай палітыкі, палітыкі ў аграсферы, палітыкі ў сферы фінансаў, і палітыкі, якая аб'яднае намаганні міністэрстваў сацыяльнага блока. Мы гаворым аб тым, што паспяховай практыкай саюзнага будаўніцтва з'яўляецца рэалізацыя праграм Саюзнай дзяржавы, якія традыцыйна фінансуюцца з саюзнага бюджэту", - сказаў ён.

Дзмітрый Мезенцаў падкрэсліў, што пасяджэнне калегіі ў такім унікальным месцы мае асаблівы сэнс. "Тут падкрэсліваецца глыбокае разуменне бакамі тых задач, якія стаяць сёння перад Беларуссю і Расіяй на вельмі складаным этапе санкцыйнага націску. І гэта несправядлівы, неправамерны адказ на самастойную, незалежную палітыку, якую праводзяць нашы нацыянальныя лідары, падтрымліваючы ў тым ліку абаронную дактрыну Саюзнай дзяржавы. І вось тут такая палітыка кіраўнікоў дзяржаў, мне здаецца, прымушае нас прадметна, вельмі грунтоўна і больш эфектыўна забяспечыць канкурэнтаздольнасць навуковых даследаванняў і вырашыць галоўную задачу па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай інавацыйнай і адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы. І гэтаму можа садзейнічаць асучасніванне, абнаўленне міжурадавага пагаднення аб узаемадзеянні ў сферы навукі і высокіх тэхналогій, якое дзейнічае з 1996 года і ні разу не дапаўнялася і не абнаўлялася", - адзначыў ён.

На калегіі прадстаўнікі дзвюх краін абмяркоўваюць шырокае кола актуальных пытанняў. Так, у зоне сумесных інтарэсаў - адзіная навукова-тэхналагічная прастора. У прыватнасці, правядзенне конкурсу на саісканне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі ў 2022-2023 гадах, сумесныя навукова-тэхнічныя праграмы і інавацыйныя праекты. Бакі маюць намер умацоўваць адукацыйнае супрацоўніцтва паміж ВНУ, ССНУ і школамі, удасканальваць гістарычную адукацыю. Ішла размова і аб правядзенні IV Форуму Асацыяцыі ВНУ Расіі і Беларусі. Значная ўвага ўдзелена маладзёжнай палітыцы, у прыватнасці правядзенню X Расійска-Беларускага маладзёжнага форуму і заснаванню прэміі Саюзнай дзяржавы для маладых вучоных. Да абмеркавання далучыліся прадстаўнікі вядучых расійскіх і беларускіх ВНУ і навукова-даследчых цэнтраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі