Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лютага 2025, 17:40

Мезенцаў: саюзныя СМІ могуць перайсці да работы ў новым фармаце ўжо ў бягучым годзе

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюзныя СМІ могуць перайсці да работы ў новым фармаце ўжо ў бягучым годзе. Аб гэтым заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў па выніках сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Ігарам Петрышэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе рашэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета, Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы па стварэнні медыякампаніі СД прыняты ўжо. Гэта значныя, асаблівыя рашэнні для беларусаў і расіян", - сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Дырэктарам аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі "Медыякампанія Саюзнай дзяржавы" назначана Кацярына Абрамава. "Будзе фарміравацца кіруючы склад, творчы калектыў. Мы ў наступным месяцы праводзім пасяджэнне наглядальнага савета. Там раўнапраўна прадстаўлены пазіцыі беларускага і расійскага бакоў, Мінлічбы Расіі і Міністэрства інфармацыі Беларусі, творчых саюзаў", - адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. Ён выказаў перакананасць, што той план, які цяпер на зацвярджэнні і датычыцца этапаў работы, стварэння новай аб'яднанай рэдакцыі, будзе выконвацца ў строгай адпаведнасці з прынятымі ў мінулым годзе рашэннямі.

У адказ на пытанне, калі плануецца пераход да работы ў новым фармаце, Дзмітрый Мезенцаў удакладніў, што ў бягучым годзе. "Але зразумейце, мы павінны рабіць усё вельмі дакладна ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Запланавана, што будзе прадстаўніцтва ў Мінску, базавы офіс у Маскве. Наперадзе акты рэгістрацыі, вызначэнне юрыдычнага адраса, месца для студыі, фарміраванне партнёрскага пакета ўзаемадзеяння з вядучымі каналамі Беларусі і Расіі, у тым ліку з тэлекампаніяй "Мір". Думаю, што будзем ісці паэтапна і вельмі адкрыта. Работа Медыякампаніі Саюзнай дзяржавы будзе накіравана на інфармаванне аб тым, што ўдаецца па саюзным парадку дня, аб тым, што робяць міністэрствы і ведамствы, рэгіёны, парламенты. Рашэнні Вышэйшага дзяржсавета СД па інтэграцыйнай рабоце настолькі ёмістыя і маштабныя, што прадметаў для абмеркавання і аналізу хопіць усім", - падкрэсліў ён.

Асаблівай увагі заслугоўвае сумесная гісторыя. "У 2025-м - 80-годдзе Перамогі. Гэта не значыць, што мы толькі да 9 мая будзем успамінаць пра подзвіг савецкага народа, пра ўклад партызан Беларусі, падпольшчыкаў Мінска ў разгром ворага. Мы сёння павінны на гэтай маральнай шкале выхоўваць тых людзей, якія ўваходзяць у вялікае жыццё, размаўляць не павучальна, на роўных, адказваць на нязручныя пытанні, умець гэта рабіць, абапіраючыся на расійскія і беларускія СМІ", - сказаў на заканчэнне Дзмітрый Мезенцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі