6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бюджэт Саюзнай дзяржавы ў 2024 годзе выкананы на 99,7 працэнта, што стала вынікам зладжанай работы ў сферы мікраэлектронікі, аўтамабілебудавання, электронікі, матэрыялазнаўства - трох праграм, якія датычацца абароны і бяспекі Саюзнай дзяржавы. Такую заяву ў размове з журналістамі перад пачаткам нарады ў Нацыянальнай акадэміі навук зрабіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Нарада прысвечана падвядзенню вынікаў выканання праграм і мерапрыемстваў і асваення сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2024 годзе. На яе парадку дня - разгляд рэалізацыі 18 праграм і сямі мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы, большасць з якіх звязаны са сферамі абароны, бяспекі, праваахоўнай дзейнасці, абаронна-прамысловага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, сацыяльнай палітыкі і эканомікі.

"Мы праводзім штогадовую зверку пазіцый па рэалізацыі праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы, якія фінансуюцца з саюзнага бюджэту. На гэты момант дзейнічаюць восем праграм і два праекты Саюзнай дзяржавы. Вельмі важна разумець, што партнёрамі ў іх выкананні выступаюць міністэрствы і ведамствы Беларусі і Расіі, якія паказалі ў мінулым годзе вельмі дакладную, узаемазвязаную, рэзультатыўную работу", - падкрэсліў дзяржсакратар.
Было таксама адзначана, што паказчыкі бюджэту Саюзнай дзяржавы, які ў 2024 годзе выкананы на 99,7 працэнта, даводзяцца ў Камітэт дзяржаўнага кантролю, Падліковую палату, Міністэрства фінансаў.

"Мы прадставілі Міхаілу Уладзіміравічу Мішусціну як старшыні ўрада Саюзнай дзяржавы прапановы, якія ўзгоднены членамі ўрада Саюзнай дзяржавы, кіраўніком урада Беларусі Раманам Аляксандравічам Галоўчанкам, аб перспектыўных напрамках работы на бліжэйшыя 3-5 гадоў. Гэта не значыць, што ўсе прапановы будуць падтрыманы, - дадаў Дзмітрый Мезенцаў. - Акадэміі навук дзвюх краін і Нацыянальны даследчы цэнтр "Курчатаўскі інстытут" узялі на сябе функцыі навуковай, змястоўнай і прафесійнай экспертызы прапаноў, якія, прайшоўшы праз фільтры ацэнкі і падрыхтоўкі прапаноў на ўзроўні саюзнага ўрада, могуць стаць новымі праектамі і праграмамі ў рамках адзінага інтэграцыйнага парадку дня".-0-
Фота Мікалая Пятрова