Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 жніўня 2022, 16:34

Мэтавы набор, амаладжэнне кадраў і папулярнасць за мяжой. Іванец расказаў пра стан спраў у адукацыі

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр адукацыі Андрэй Іванец, які ўдзельнічаў у калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта на тэму ўдасканалення сістэмы адукацыі, адказаў на пытанні журналістаў аб стане спраў і перспектывах галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён нагадаў, што з 1 верасня ўступае ў сілу абноўлены Кодэкс аб адукацыі, і для гэтага была праведзена вялікая работа па змяненні нарматыўна-прававой базы. Цяпер, паводле яго слоў, важна ацаніць, наколькі сістэма адукацыі на ўсіх узроўнях гатова ўспрыняць і рэалізаваць гэтыя навацыі.

Частку з новаўвядзенняў пачалі паступова ўжо ўкараняць, напрыклад, павялічыўшы мэтавы набор у ВНУ ўжо ў час сёлетняй уступнай кампаніі. "Мы прымалі даволі вялікую колькасць на мэтавую падрыхтоўку. Для такіх галін, як ахова здароўя, сельская гаспадарка, набор мэтавікоў склаў амаль 50 працэнтаў ад агульнай колькасці бюджэтных месцаў. Чаму гэта важна? Таму што ў гэтыя галіны павінны прыходзіць тыя кадры, якія матываваны, свядома выбралі сваю прафесію, якія павінны замацавацца не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах", - растлумачыў міністр.

Што датычыцца педагагічных спецыяльнасцей, то Андрэй Іванец прывёў наступныя даныя: кожны трэці выпускнік педагагічнага класа выбірае профільную ВНУ, кожны чацвёрты з тых, хто паступае на бюджэт у педагагічную ВНУ - выпускнік педкласа, а кожны пяты - выдатнік або медаліст. Інакш кажучы, амаль 45 працэнтаў студэнтаў педагагічнай ВНУ - выдатнікі або выпускнікі педкласаў. У бягучым годзе больш за 5,8 тыс. выпускнікоў педагагічных ВНУ пачалі працаваць. Таксама ўжо адпрацавалі год па спецыяльнасці тыя, хто спачатку вучыўся ў педагагічных класах, затым паступіў у профільную ВНУ. Водзывы дырэктараў школ аб рабоце такіх маладых спецыялістаў вельмі добрыя.

Беларуская адукацыя становіцца ўсё больш папулярнай за мяжой: за апошнія пяць гадоў колькасць замежных студэнтаў у краіне павялічылася ў паўтара раза. З 17 тыс. чалавек 5 гадоў таму яна вырасла да 32 тыс. са 107 краін цяпер.

Адбываецца паступовае амаладжэнне педагагічных кадраў, доля пенсіянераў сярод настаўнікаў - 9,5 працэнта. "Мы лічым, што гэта аптымальная лічба, таму што маладое пакаленне, маладыя спецыялісты, якія прыходзяць працаваць у школы, маюць патрэбу ў настаўніцтве, і хто як не тыя педагогі, якія ўсё жыццё адпрацавалі ў адукацыі, могуць перадаць гэты вопыт. Гэта добры сплаў маладосці і вопыту", - упэўнены міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі