Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 кастрычніка 2024, 10:40

"Мэтай было грамадства, не кіраўнікі дзяржаў". Эксперт аб словах дэпутата Рады пра вайну ў Беларусі

Фота ТАСС
Фота ТАСС
17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заявы аднаго з украінскіх дэпутатаў аб тым, што ваенныя дзеянні варта распаўсюдзіць на Беларусь, былі накіраваны на грамадства, а не на кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў эксперт у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандр Цішчанка.

Раней дэпутат Вярхоўнай рады ад партыі "Слуга народа" Алег Дунда заявіў, што ўладам Украіны варта распаўсюдзіць ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі.

"Я больш схіляюся да таго, што гэта было мэтанакіраванае "намацванне" рэакцыі. Спроба пасеяць, можа, абурэнне, страх, паніку сярод грамадзянскага насельніцтва. У грамадскую свядомасць укідваецца ядавітае зерне, каб атруціць непатрэбнымі эмоцыямі і ўяўленнямі. Я не веру, што дурню проста так далі мікрафон", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

На думку эксперта, у гэтым выказванні прасочваецца пэўная мэта. "Гэта прагучала разам з іншымі фэйкамі, якія распаўсюджваліся ўкраінскім ЦІПСА. Усё гэта ідзе ў адной абойме і ў адну мэту", - лічыць ён.

Аляксандр Цішчанка адзначыў, што мэтай было ў тым ліку разбурэнне стабільнасці ў грамадскай свядомасці. "Мэтай было грамадства, не кіраўнікі дзяржаў. Бо, пасеяўшы нейкія сумненне і страхі, лягчэй дабівацца мэт", - рэзюмаваў эксперт.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі