Фота з архіва
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На навагодні перыяд у беларускіх санаторыях забраніравана 84 працэнты месцаў. Аб гэтым журналістам расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Генадзь Балбатоўскі, падводзячы вынікі летняй аздараўленчай кампаніі, адзначыў, што прагноз на асенне-зімовы перыяд таксама спрыяльны. Так, у лістападзе забраніраваны 88 працэнтаў месцаў, у снежні - 65 працэнтаў, студзені - 57 працэнтаў. "Калі гаварыць пра навагодні перыяд, то тут таксама даволі высокі працэнт браніравання. На сённяшні момант ён складае 84 працэнты", - адзначыў ён.
У летні перыяд кошт аднаго ложка-дня склаў Br125. У чацвёртым квартале, як адзначыў дырэктар, цана павінна зменшыцца і складзе каля Br115. "У перыяд навагодніх свят кошт аднаго ложка-дня складзе Br139. У параўнанні з мінулым годам гэта рост у межах 10 працэнтаў", - адзначыў Генадзь Балбатоўскі.
Ён паведаміў, што кошт навагодняга банкету ў беларускіх здраўніцах складзе Br250 на чалавека.-0-