15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 16 студзеня месцамі чакаецца шэрань, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 2-7 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 17-24 градусы марозу, месцамі - мінус 25-28 градусаў, па захадзе - мінус 10-16. Днём будзе ад мінус 7 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 16 градусаў па паўночным усходзе.-0-