1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Месцамі дажджы і да 29 градусаў цяпла будзе сёння ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Умовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па паўночным усходзе краіны захаваецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра складзе 20-26 градусаў, а па паўднёвым захадзе - да 29 градусаў.-0-