
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Месцамі дажджы і да 11 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе чакаецца сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры пагідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Днём месцамі, а ў паўночнай частцы ў многіх раёнах абяцаюць дажджы. Месцамі магчымы туман, на асобных участках дарог - галалёдзіца.
Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны.
Тэмпература паветра ўдзень складзе да плюс 7 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны - да плюс 11.-0-