Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2019, 18:06

Меры бяспекі ў школах будуць узмоцнены - Мінадукацыі

12 лютага, Мінск /Святлана Пекар - БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі сумесна з зацікаўленымі прапрацуе пытанне прававога рэгулявання мер бяспекі і прапускнога рэжыму ў школах Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

"Ва ўсіх установах адукацыі Беларусі будуць узмоцнены меры бяспекі і дысцыпліны. Сумесна з зацікаўленымі прапрацуем пытанне аб нарматыўным рэгуляванні мер бяспекі і прапускнога рэжыму ў школах", - сказала Людміла Высоцкая.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена выхаваўчай і сацыяльна-псіхалагічнай рабоце. "Ва ўстановах адукацыі будзе ўзмоцнена работа школьных псіхолагаў. Будзе распрацаваны алгарытм сумесных дзеянняў з бацькамі ў плане кантролю занятасці падлеткаў пасля вучобы. Законныя прадстаўнікі не павінны ўхіляцца ад выхавання. Ім трэба ведаць, чым займаюцца ў вольны час дзеці, дзе яны знаходзяцца, што глядзяць у інтэрнэце, з кім маюць стасункі ў сацыяльных сетках, трэба выбудаваць з імі даверныя адносіны", - адзначыла прэс-сакратар.

"У час інфармацыйных гадзін, шостага школьнага дня, спартыўных і працоўных мерапрыемстваў выхаваўчы працэс будзе будавацца, як і раней, на станоўчых прыкладах, сумесных сацыяльна значных справах. Важна ўзмацніць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу, арганізаваць прафесійныя псіхалагічныя кансультаванні дзяцей і бацькоў. Спецыялісты распрацуюць метадычныя рэкамендацыі", - падкрэсліла Людміла Высоцкая.

У бліжэйшы час усе ўстановы адукацыі краіны наведаюць маніторынгавыя групы, якія прааналізуюць работу сацыяльна-педагагічных службаў навучальных устаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі