Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2022, 09:30

Меркаванне: стварэнне ўмоў для стасункаў моладзі - адзін з прыярытэтаў супрацоўніцтва ў СНД

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета па справах моладзі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбылося 25 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

У пасяджэнні ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі ўдзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, а таксама базавых арганізацый краін Садружнасці па рабоце з моладдзю і па развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва і Выканаўчага камітэта СНД.

Дырэктар дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканаўчага камітэта СНД Аляксей Сазонаў адзначыў, што работа з моладдзю, стварэнне ўмоў для канструктыўных стасункаў маладых грамадзян краін Садружнасці для іх паспяховай самарэалізацыі і сацыялізацыі, умацавання ўзаемаразумення і дружбы - адзін з ключавых прыярытэтаў супрацоўніцтва дзяржаў СНД. Вядучая роля ў гэтай рабоце належыць Савету па справах моладзі.

Аляксей Сазонаў таксама праінфармаваў членаў савета, што 20 мая кіраўнікі ўрадаў зацвердзілі міжнародны праект "Маладзёжная сталіца СНД". Пры гэтым узбекскі бок ужо выказаў гатоўнасць прапанаваць для вызначэння першай маладзёжнай сталіцы СНД адзін са сваіх гарадоў.

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі дзевяць пытанняў, сярод якіх вынікі дзейнасці Савета па справах моладзі ў 2021 годзе і задачы на 2022 год, выкананне планаў мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгіі міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва і канцэпцыі развіцця супрацоўніцтва ў падтрымцы маладзёжнага добраахвотнага (валанцёрскага) руху. Была падтрымана ініцыятыва Савета па гуманітарным супрацоўніцтве аб аб'яўленні 2024-га Годам валанцёрскага руху СНД.

На пасяджэнні таксама прыняты канкрэтныя рашэнні па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2022 годзе ў Азербайджане міжнароднага маладзёжнага форуму дзяржаў СНД па Мэтах устойлівага развіцця, а ў Беларусі - форуму грамадскіх маладзёжных арганізацый дзяржаў СНД.

Члены савета адобрылі ў цэлым праект плана мерапрыемстваў на 2023-2024 год па рэалізацыі стратэгіі міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва і вырашылі ўнесці яго ва ўстаноўленым парадку на разгляд Савета міністраў замежных спраў СНД.

На пасяджэнні былі таксама разгледжаны пытанні правядзення нацыянальных (адборачных) этапаў міжнароднага маладзёжнага праекта "100 ідэй для СНД", рэалізацыі міжнароднага праекта "Маладзёжная сталіца СНД", дзейнасці базавых арганізацый па рабоце з моладдзю і па развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва. Акрамя таго, абмяркоўвалася правядзенне сумеснага сацыялагічнага даследавання краін Садружнасці па вывучэнні становішча моладзі, а таксама шэраг арганізацыйных пытанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі