Фота Выканкама СНД
13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СНД патрэбны новыя падыходы для барацьбы з легалізацыяй злачынных даходаў. Такое меркаванне выказаў журналістам выканаўчы сакратар Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў краін СНД Уладзімір Зімін у рамках сумеснага форуму Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму і Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў краін СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы пра легалізацыю злачынных даходаў, Уладзімір Зімін адзначыў, што ў гэтых злачынстваў вельмі высокі ўзровень латэнтнасці (скрытнасці), таму даваць нейкую аб'ектыўную ацэнку вельмі цяжка. "Так, мы бачым, што па меры росту злачынстваў, звязаных з атрыманнем даходаў, у тым ліку і кібермахлярства, зразумела, узнікае неабходнасць гэтыя грошы скрыць. А з нашага боку, з боку праваахоўных органаў, стаіць задача гэтыя грошы адабраць, каб злачынцы ведалі, што яны не змогуць скарыстацца плёнам сваё злачыннай дзейнасці. Гэта пэўная форма прафілактыкі. Мы таксама будзем абмяркоўваць сур'ёзнае пытанне, таму што грошы, як правіла, вядома, выводзяцца за мяжу, у заходнія краіны. Стаіць задача гэтыя грошы вярнуць для кампенсацыі ўрону ахвярам", - расказаў ён.
На жаль, у міжнародным праве ёсць пэўны прабел, дадаў выканаўчы сакратар. "Калі мы накіроўваем запыт за мяжу аб канфіскацыі даходаў, здабытых злачынным шляхам, то па дзеючых міжнародных дагаворах гэтымі грашыма будзе распараджацца тая дзяржава, якая правяла канфіскацыю. Можа атрымацца так, што нам ад гэтага запыту аб канфіскацыі нашых грошай нічога не дастанецца. І некаторыя краіны, напрыклад, Злучаныя Штаты Амерыкі, прытрымліваюцца працэдуры 50/50 - гэта значыць 50 працэнтаў вяртаюць, а 50 працэнтаў забіраюць сабе, каб стымуляваць свае органы. Атрымліваецца, што мы недаатрымліваем грошы і можна гаварыць аб пэўным незаконным узбагачэнні гэтых дзяржаў. Супрацоўніцтва грунтуецца на даверы, на салідарнасці, і мы супраць таго, каб яно набывала вось такі камерцыйны характар", - заявіў ён.
У міжнародным праве ёсць адно выключэнне - па канвенцыі ААН супраць карупцыі дзяржавы, якія канфіскавалі злачынныя даходы па запыце замежнай дзяржавы, павінны вярнуць толькі тыя грошы, якія належаць дзяржаве, гэта значыць публічныя актывы. "Мы хочам у сябе на прасторы СНД унесці змяненні ў тыя дагаворы, якія рэгулююць прававую дапамогу з тым, каб узяў верх прынцып "вяртаецца ўсё", за выключэннем экстраардынарных расходаў, напрыклад, на захоўванне, на правядзенне конкурсаў па продажы гэтых актываў і гэтак далей. Мы аб гэтым будзем гаварыць у рамках форуму акрамя таго, што ўсе падзеляцца сваім станоўчым вопытам", - адзначыў Уладзімір Зімін.
Калі такая база будзе створана не толькі ў рамках СНД, але і будзе распаўсюджана на Захад, то прававыя магчымасці супрацоўніцтва па гэтых пытаннях будуць пашыраны, звярнуў ён увагу. "Мы цяпер сустракаемся, каб гаварыць аб такіх праблемах і паглядзець, ці можам мы іх вырашыць спачатку на прасторы СНД, у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. А потым, можа, мы аб'яднаем свае намаганні, каб унесці адпаведныя змяненні ва ўніверсальныя дагаворы, якія заключаны на ўзроўні ААН", - лічыць выканаўчы дырэктар.-0-