Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2023, 17:09

Меркаванне: галоўныя каштоўнасці беларусаў - стваральная праца, мір і спакой

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Семіинар "Інфармацыйная культура і процідзеянне сучасным выклікам і пагрозам", прысвечаны Году міру і стварэння, праходзіць на базе Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства абароны, Мінскай ваеннай камендатуры, кіраўнікі падведамных упраўленню культуры Мінскага гарвыканкама ўстаноў, члены Маладзёжнага савета пры ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама. Усяго мерапрыемства аб'яднала каля 60 чалавек.

"У бягучым годзе гэта першая пляцоўка, але ўжо з мінулага года стала добрай традыцыяй штомесяц праводзіць семінары-нарады з кіраўнікамі ўстаноў культуры. Яны прысвечаны розным тэмам. Збіраем кіраўнікоў, каб прагаварыць хвалюючыя пытанні, каб потым яны маглі ўсё гэта данесці да свайго калектыву на месцах. І гэта вельмі важна. Гавораць, што зброя журналіста - пяро. Гэтак жа ў кожнага з іх ёсць свая зброя (музычны інструмент, пэндзаль, кніга), якая пашырае беларускую культуру і разбурае ўвесь той негатыў, што спрабуюць стварыць вакол нашай краіны, - сказаў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль. - Сёння мы абмяркуем сучасныя выклікі і ў першую чаргу тое, што адбываецца вакол нашай краіны. Абмяркуем, якія меры прымаюцца Прэзідэнтам, дзяржавай, каб усім гэтым выклікам і пагрозам процістаяць".

Завершыць мерапрыемства аглядная экскурсія па Духоўна-асветнай выставе, прысвечанай памяці Мітрапаліта Філарэта. "Мітрапаліт заўсёды стаяў за мір, спакой, дабрабыт у нашай краіне, ды і ва ўсім свеце. Гэта вельмі важна, каб кожны з нас разумеў: галоўныя нашы каштоўнасці - гэта стваральная праца, мір і спакой", - падкрэсліў начальнік упраўлення.

"Культура заўсёды была ў авангардзе ўсяго самага новага і перспектыўнага. Работа ў інтэрнэце, прапаганда мастацкай літаратуры, інтэрнэт-экскурсіі па музеях - усё гэта вельмі важна. Людзям трэба даносіць інфармацыю адкрыта і праўдзіва, таму што сапраўды вельмі шмат робіцца ў нашай краіне добрага. Праводзяцца вельмі важныя і значныя мерапрыемствы: выставы, кінапаказы, тэатральныя пастаноўкі. І гэта ўсё трэба даносіць да тых, хто знаходзіцца ў інтэрнэт-прасторы", - дадаў Віталь Брэль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі