Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 студзеня 2022, 19:06

Меркаванне аб Канстытуцыі: дзяржава і ў далейшым будзе аказваць моладзі падтрымку ў яе ўсебаковым развіцці

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мэта абнаўлення Канстытуцыі - захаваць і прымножыць дасягненні беларускай дзяржавы. Такое меркаванне выказала старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Часлава Гоева на сустрэчы з работнікамі Навукова-вытворчага цэнтра па геалогіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

"Сярод членаў галіновага прафсаюза вельмі шмат моладзі - каля 20 тыс. чалавек. І, безумоўна, унясенне змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон краіны будзе ўплываць непасрэдна на іх жыццё ў будучым. Таму маладыя людзі даволі актыўна далучаюцца да абмеркавання дакумента, - расказала старшыня галіновага прафсаюза. - Як безумоўны плюс можна адзначыць той момант, што ў праекце абноўленай Канстытуцыі з'явілася палажэнне аб тым, што дзяржава будзе аказваць моладзі падтрымку ў яе ўсебаковым развіцці і створыць неабходныя ўмовы для яе свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці краіны. Гэта вельмі важны момант, які стварае перадумовы для прыняцця ў будучым дадатковых праграм, нарматыўных прававых актаў, накіраваных на самарэалізацыю моладзі ва ўсіх сферах, у тым ліку ў навуцы, вытворчасці".

У цэлым, як адзначыла Часлава Гоева, усе навацыі, унесеныя ў праект Канстытуцыі, дадуць магчымасць захаваць і прымножыць дасягненні незалежнай беларускай дзяржавы, а грамадзянам адчуваць сябе яшчэ больш упэўнена і абаронена. Паколькі ў новым праекце Канстытуцыі закладваецца безумоўная норма аб падтрымцы найбольш слабаабароненых катэгорый і гарантыі даступнасці найбольш важных сацыяльных паслуг. Таму ўдзел кожнага грамадзяніна ў будучым рэферэндуме - гэта магчымасць паўплываць на якасць жыцця не толькі свайго, але і будучага пакалення беларусаў.

Ад удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі паступіла нямала канструктыўных пытанняў і прапаноў па тэме сустрэчы. У прыватнасці, адлюстраваць у новай Канстытуцыі пытанні экалогіі.

"У нашай Канстытуцыі павінны змяшчацца прынцыпы клопату пра навакольнае асяроддзе. Сёння гэта вельмі важны аспект, ад якога ў многім залежыць якасць жыцця ў будучым", - адзначыў начальнік сектара маркетынгу НПЦ па геалогіі Раман Мадыркін.

"Любы дакумент рэгулярна патрабуе ўнясення змяненняў і дапаўненняў, прадыктаваных практычным вопытам і часам. Лічу, што папраўкі ўмацуюць упэўненасць беларусаў у заўтрашнім дні", - дадаў галоўны навуковы супрацоўнік НПЦ па геалогіі Анатоль Махнач.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі