Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2019, 18:49

Менш за 1 працэнт насельніцтва Беларусі мае алергічныя хваробы

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Менш за 1 працэнт насельніцтва Беларусі мае алергічныя захворванні, паведаміла журналістам дацэнт кафедры геранталогіі і герыятрыі з курсам алергалогіі і прафпаталогіі БелМАПА Таццяна Бараноўская на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"На самай справе алергічных праяў намнога менш, чым здаецца. Паводле статыстыкі, у Беларусі менш за 1 працэнт насельніцтва мае тыя ці іншыя алергічныя хвробы. Гэта рэакцыя на нейкія фактары знешняга асяроддзя", - сказала Таццяна Бараноўская.

Праблема, якая найбольш часта сустракаецца, звязана з алергічнымі праявамі з боку органаў дыхання. Захворванне можа праяўляцца пашкоджаннем як верхніх (алергічны рыніт), так і ніжніх дыхальных шляхоў (бранхіяльная астма). У абодвух выпадках рэагаванне імуннай сістэмы выклікаюць зуісм малыя канцэнтрацыі так званых рэспіраторных алергенаў: пылок раслін у час цвіцення, прадукты жыццядзейнасці жывёл (сліна, воўна), кляшчы хатняга пылу.

На другім месцы па частаце зваротаў - скурныя праявы. Пры гэтым харчовая алергія як рэакцыя скуры на з'едзены прадукт часцей сустракаецца ў дзіцячым узросце, у дарослых гэта рэдкасць.

Што датычыцца алергіі на лякарствы, доля такіх ускладненняў даволі сціплая, адзначыла Таццяна Бараноўская. За алергічную праяву часта прымаюць пабочныя эфекты, якія магчымы пры прыёме любога прэпарата. Таму, рэкамендуе спецыяліст, перад прыёмам прэпарата варта ўважліва вывучыць анатацыю.

"Алергія - невылечнае захворванне, але жыць з ёю можна. Усе нашы меры накіраваны на тое, каб паспрабаваць адгарадзіцца ад алергенаў і згладзіць гэтыя праявы", - сказала дацэнт кафедры. Ігнараваць праблему не трэба: калі не змагацца з лёгкімі сімптомамі, могуць развіцца больш сур'ёзныя захворванні, напрыклад астма, таму вельмі важна своечасова паставіць дыягназ.

За апошнія гады адбыліся даволі істотныя зрухі ў дыягностыцы і лячэнні алергіі. Адным з самых перспектыўных напрамкаў з'яўляецца развіццё малекулярнай алергалогіі. Адпаведныя метады дыягностыкі прымяняюцца і ў Беларусі. Яны даюць магчымасць больш дакладна паставіць дыягназ і правільна падабраць лячэнне. Следам за дыягнастычнымі магчымасцямі паспяхова развіваюцца і лячэбныя праграмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі