Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лютага 2024, 14:09

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" у 2023 годзе наведалі больш за 500 тыс. чалавек

Фота з архіва
Фота з архіва
29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарыяльны комплекс "Хатынь" у 2023 годзе наведалі больш за 500 тыс. чалавек. Аб гэтым расказала начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Шахоцька на падагульняючай калегіі.

Важнай падзеяй 2023 года стала адкрыццё да 80-годдзя Хатынскай трагедыі ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" пастаяннай экспазіцыі новага музея памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. За мінулы год ДМК "Хатынь" наведалі 525,6 тыс. чалавек, што склала 185 працэнтаў да ўзроўню 2022 года. Рост колькасці турыстаў звязаны непасрэдна з адкрыццём унікальнага музея", - адзначыла Ала Шахоцька.

Таксама, паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення, вынікам шматгадовай працы супрацоўнікаў ДУ "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" стала адкрыццё ў маі 2023 года экспазіцыйнага аб'екта - "Музей беларускай маляванкі". У ім пабывалі больш за 101 тыс. чалавек.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі