Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Механізм абароны спажыўцоў турпаслуг распрацоўваюць у Беларусі

Грамадства 10.10.2018 | 18:39
У гасцініцы. Фота з архіва
У гасцініцы. Фота з архіва

10 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Механізм абароны спажыўцоў турыстычных паслуг распрацоўваюць у Беларусі, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной перад пачаткам трэцяга пасяджэння беларуска-ўкраінскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў сферы турызму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ініцыятарам распрацоўкі заканадаўчай базы па абароне спажыўца турыстычных паслуг выступіла Міністэрства спорту і турызму. "Гэты працэс пачаты ўжо. Якім менавіта будзе механізм абароны, трэба будзе вырашаць сумесна з дэпутатамі, турыстычнай грамадскасцю ўжо на працягу наступнага года", - сказаў Міхаіл Партной. Паводле яго слоў, прыклады краху турфірм прадэманстравалі неабароненасць турыста. Пры распрацоўцы заканадаўчай базы будзе ўлічаны вопыт іншых краін, у тым ліку і Украіны.

У цэлым, адзначыў Міхаіл Партной, краіна-суседка з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў для Беларусі ў сферы турызму. "У гэтым годзе турыстычныя патокі выраслі ў абодвух напрамках. Больш за 2,5 млн беларусаў пабывалі ва Украіне, нашу краіну наведалі каля 1,5 млн украінцаў", - падкрэсліў намеснік міністра. Грамадзяне Беларусі ва Украіне часцей за ўсё наведваюць марскія і гарналыжныя курорты. Ва ўкраінцаў у Беларусі запатрабаваны такія віды турызму, як культурна-пазнавальны, аздараўленчы, паляўнічы. Развіваецца і спартыўны турызм. "У нашай краіне створана выключная інфраструктура. Толькі ў гэтым годзе мы прымаем больш за 80 вялікіх спартыўных мерапрыемстваў сусветнага і еўрапейскага ўзроўняў. У наступным годзе ў нас праводзяцца II Еўрапейскія гульні. Такія падзеі, безумоўна, прыцягваюць турыстаў", - лічыць Міхаіл Партной.

Намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Міхаіл Цітарчук канстатаваў павелічэнне цікавасці грамадзян дзвюх краін і да трансгранічных турыстычных маршрутаў. На яго думку, Беларусі і Украіне важна абменьвацца вопытам па розных напрамках турызму, арганізаваць правільную кааперацыю, палепшыць двухбаковае ўзаемадзеянне для павелічэння турыстычных патокаў у абедзве краіны. "Турызм - гэта важны складнік эканамічнага развіцця. Паводле статыстыкі, 10 працэнтаў сусветнага ВУП складае менавіта турызм", - дадаў ён.

У абмеркаванні пытанняў парадку дня пасяджэння беларуска-ўкраінскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў сферы турызму прымаюць удзел чыноўнікі, прадстаўнікі бізнесу, грамадскіх арганізацый. Бакі разглядаюць функцыянаванне трансгранічных камбінаваных маршрутаў, развіццё турмаршрутаў, звязаных з чарнобыльскай тэматыкай, стварэнне сумеснай рэкламы турыстычных магчымасцей, а таксама абменьваюцца вопытам па такіх напрамках, як развіццё турыстычнай інфраструктуры, заканадаўства ў сферы турызму, стварэнне брэндынгу тэрыторый і інш.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.