Фота з архіва
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны семінар па камп'ютарнай механіцы для сыпучых і геаматэрыялаў пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце 9-10 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.
Удзельнікамі семінара стануць больш за 30 вучоных, аспірантаў і магістрантаў з Беларусі, Расіі і Кітая. Акрамя прадстаўнікоў універсітэтаў у семінары прымуць удзел расійскія кампаніі горназдабыўнога комплексу. У рамках канферэнцыі вучоныя абмяркуюць актуальныя пытанні сучаснай механікі горных парод і масіваў, геатэхнікі і геафізікі.
Па выніках семінара будзе складзены зборнік навуковых матэрыялаў, які апублікуюць у Электроннай бібліятэцы БДУ. Арганізатарам мерапрыемства выступіў механіка-матэматычны факультэт БДУ, сумесны інстытут ДПУ-БДУ.-