Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 ліпеня 2021, 14:01

Медыкі раяць прышчэпленым ад COVID-19 пры наведванні пажылых сваякоў захоўваць дыстанцыю

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыкі раяць прышчэпленым ад COVID-19 людзям пры наведванні пажылых сваякоў захоўваць дыстанцыю. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя са спасылкай на матэрыялы СААЗ, паведамляе БЕЛТА.

Спецыялісты адзначаюць, што прышчэпленыя людзі могуць заразіцца вірусам і пераносіць захворванне бессімптомна або з лёгкімі праяўленнямі сімптомаў. Вакцынацыя зніжае рызыку, але не можа цалкам прадухіліць перадачу віруса навакольным.

"Таму неабходна праяўляць асцярожнасць пры наведванні асоб старэйшага ўзросту або асоб, якія маюць хранічныя захворванні, незалежна ад таго, ці былі яны цалкам вакцынаваны: насіць маску, рэгулярна мыць рукі, падтрымліваць бяспечную дыстанцыю і сустракацца альбо на вуліцы, альбо ў памяшканні, якое добра праветрываецца", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі