Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2021, 18:00

Медыкі не рэкамендуюць акунацца ў палонку пасля перанесенага COVID-19

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыкі не рэкамендуюць акунацца ў палонку пасля перанесенага COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"Ёсць паняцце "посткаранавірусны сіндром". Размова ідзе аб тым, што нават калі працэс запалення скончыўся, могуць яшчэ заставацца ўскладненні з боку дыхальнай, сардэчна-сасудзістай сістэм - лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не трэба", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Купанне ў палонцы для непадрыхтаванага чалавека - стрэс. Гэта можа прывесці да зрыву імунітэту і развіцця інфекцый дыхальных шляхоў, у тым ліку пнеўманій. "Ва ўмовах напружанай сітуацыі па COVID-19 гэта неапраўданая дадатковая высокая рызыка захворвання", - лічаць спецыялісты Міністэрства аховы здароўя. Трэба загадзя пракансультавацца са сваім урачом.

Нечаканае для арганізма апусканне ў халодную ваду можа справакаваць іншыя розныя хранічныя захворванні, у тым ліку сардэчна-сасудзістыя.

Калі ў чалавека ёсць нейкае недамаганне, то ад купання трэба адназначна адмовіцца, дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі