Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 студзеня 2022, 17:54

Медыкі ацэньваюць стан шасці пацярпелых у ДТЗ у Віцебскай вобласці турыстаў як цяжкі

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыкі ацэньваюць стан шасці пацярпелых у ДТЗ у Віцебскай вобласці пасажыраў як цяжкі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Паводле папярэдніх даных, пацярпеў 41 пасажыр (усе грамадзяне Расіі) турыстычнага аўтобуса. Цяпер пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога ў абласной клінічнай бальніцы Віцебска. На дапамогу калегам выехалі хірургі і траўматолагі рэспубліканскага ўзроўню.

"Папярэдні агляд паказаў, што шэсць пасажыраў знаходзяцца ў цяжкім стане, 18 - у сярэдняй цяжкасці, астатнія - лёгкай ступені", - адзначылі ў прэс-службе.

ДТЗ адбылося на 119-м км трасы М8 Віцебск - Магілёў - Гомель сёння днём. Сутыкнуліся турыстычны аўтобус "Сканія", які рухаўся ў абласны цэнтр, і легкавы аўтамабіль "Рэно". У выніку ДТЗ аўтобус перакуліўся. 31-гадовы вадзіцель легкавога аўто, жыхар Крычава, загінуў на месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі