Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 красавіка 2020, 10:02

Медык: хранічныя захворванні ўплываюць на цяжкасць праходжання каранавіруснай інфекцыі

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хранічныя захворванні ўплываюць на цяжкасць праходжання каранавіруснай інфекцыі, заявіла ў інтэрв'ю БЕЛТА загадчыца пульманалагічнага аддзялення нумар 2 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Марыя Журовіч.

"Чым больш чалавек мае хранічных захворванняў, тым вышэйшая рызыка. Можна назваць сардэчна-сасудзістыя, хранічныя захворванні органаў дыхання, анкалагічныя захворванні. Вельмі каварны цукровы дыябет, лішняя вага. Аб гэтым трэба гаварыць і папярэджваць, што трэба весці здаровы лад жыцця. У групе рызыкі тыя, хто маюць шкодныя звычкі, вядуць асацыяльны лад жыцця", - расказала Марыя Журовіч.

Паводле яе слоў, людзі, якія памерлі ў Беларусі з пацверджаным дыягназам COVID-19, мелі многа хранічных захворванняў. "Напрыклад, хранічная сардэчная недастатковасць, ішэмічная хвароба сэрца. Ёсць пацыенты з анкалогіяй, з метастазамі ў розныя органы, з цукровым дыябетам, з атлусценнем 2-й і 3-й ступені. У той жа час вельмі многія маладыя здаровыя людзі пераносяць захворванне бессімптомна або маласімптомна. Часам у іх захворванне выяўлена выпадкова. І толькі таму, што яны трапілі ў кантакты і былі праведзены спецыфічныя абследаванні, дыягностыка, - адзначыла пульманолаг. - Больш паміраюць ад цяжкіх хранічных хвароб. А COVID-19 - гэта апошняя кропля, якая прыводзіць да таго, што хранічныя хваробы прыйшлі ў стан дэкампенсацыі. Калі гаварыць аб прычынах смерці, людзі паміраюць ад сардэчнай і дыхальнай недастатковасці. Да яе прыводзяць хранічныя хваробы. А COVID-19 з'явіўся трыгерам, які абвастрыў гэтыя станы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі