Фота з архіва
12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі бацька, у якога некалькі дзяцей, можа ўзяць бальнічны па доглядзе дзіцяці ў час дэкрэта маці, расказалі ў Мінпрацы, паведамляе БЕЛТА.
Калі маці даглядае дзіця да 3-х гадоў, то дзейнічаюць наступныя правілы. У выпадку, калі старэйшае дзіця захварэла і знаходзіцца дома, бацьку выдадуць толькі даведку аб часовай непрацаздольнасці, яна не аплачваецца. А калі старэйшае дзіця знаходзіцца з маці ў бальніцы, бацьку належыць паўнацэнны бальнічны ліст. Яго выдадуць, калі захварэюць абодва дзіцяці і маці будзе знаходзіцца з малодшым у стацыянары або ў сітуацыі, пры якой яе саму шпіталізуюць.-0-