Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 верасня 2021, 19:21

Матэрыялы на конкурс СМІ "Моцная сям'я - моцная дзяржава" прымаюцца да 5 кастрычніка

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матэрыялы на рэспубліканскі творчы конкурс "Моцная сям'я - моцная дзяржава" прымаюцца да 5 кастрычніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Асноўная мэта конкурсу - рэалізацыя задач дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі, пытанняў умацавання прэстыжу інстытута сям'і ў грамадстве як асновы дабрабыту грамадства і дзяржавы, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей і традыцый.

У конкурсе могуць прымаць удзел СМІ, асобныя журналісты СМІ (па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі СМІ). На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, якія апублікаваны ў друку або выйшлі ў эфір тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ ў перыяд з 15 кастрычніка 2020 года па 15 жніўня 2021 года.

Конкурсныя матэрыялы накіроўваюцца ў Мінінфарм не пазней за 5 кастрычніка па адрасе: 220004, г.Мінск, пр.Пераможцаў, 11, з паметкай "На конкурс "Моцная сям'я - моцная дзяржава".

Для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца: заяўка на ўдзел за подпісам кіраўніка рэдакцыі СМІ, апублікаваныя матэрыялы (арыгіналы альбо ксеракопіі), матэрыялы, якія выйшлі ў эфір тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ (на электронных носьбітах), фотаматэрыялы (на папяровых носьбітах).

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: "Лепшыя матэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ", "Лепшыя матэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ", "Лепшыя матэрыялы, якія выйшлі ў эфір рэспубліканскіх тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ", "Лепшыя матэрыялы, якія выйшлі ў эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ", "Лепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ", "Лепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ".

Матэрыялы, прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў, пазначаных у інструкцыі аб парадку правядзення рэспубліканскага творчага конкурсу, да ўдзелу не дапускаюцца.

Арганізатары конкурсу - Міністэрства інфармацыі і Беларускі саюз жанчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі