Фота з архіва
18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказаў аб сучасных сямейных трэндах і тэндэнцыях, паведамляе БЕЛТА.
Міністр запэўніў, што ў бліжэйшы час захаваюцца сацыяльная накіраванасць дзяржавы, падыходы па рэалізацыі палітыкі, у тым ліку сацыяльнай, у сферы прадукцыйнай занятасці, падтрымкі сем'яў з дзецьмі, забеспячэння дастойнага ўзроўню дабрабыту насельніцтва, у першую чаргу бюджэтнікаў, пенсіянераў і інш. "Гэта асноўныя задачы міністэрства, і стратэгічна мы будзем прадаўжаць над гэтым працаваць", - падкрэсліў Андрэй Лабовіч.
Кіраўнік ведамства падзяліўся меркаваннем наконт стымулявання для росту колькасці сем'яў: матэрыяльны або маральны аспект першарадны ў гэтым. "Сем'яў павінна станавіцца больш - гэта адназначна. Гэта цудоўна, калі бачыш, як гадуюцца і развіваюцца твае дзеці, як яны дасягаюць поспехаў у тых ці іншых напрамках. Напэўна, матэрыяльны стымул, матэрыяльны складнік не павінен быць асноўным у гэтым пытанні", - адзначыў ён.
"Усяму свой час: нехта хоча зрабіць кар'еру, адкладаючы на потым стварэнне сям'і і нараджэнне дзяцей. Напэўна, гэта ўсё ж не зусім галоўнае. Моцная сям'я, моцны тыл - залог і самарэалізацыі чалавека. На гэта арыентавана і палітыка нашай дзяржавы. Дзяржава заўсёды гатова падставіць плячо для сем'яў: і ў частцы забеспячэння дапамогай пры нараджэнні дзяцей, і дапамогай па доглядзе дзіцяці, і ў вырашэнні жыллёвых пытанняў. Якраз у гэтым дзяржава і выступае як партнёр. У чалавека павінна быць мэта - самарэалізацыя праз сям'ю і выхаванне дзяцей", - рэзюмаваў Андрэй Лабовіч.-0-