Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 жніўня 2021, 15:40

Матдапамогу да школы па дзяржпраграме ўжо атрымалі больш за 73 тыс. шматдзетных сем'яў

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матэрыяльную дапамогу да школы ўжо атрымалі больш за 73 тыс. шматдзетных сем'яў. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі "Адна краіна - адна сям'я. Асноўныя напрамкі дзяржаўнай сямейнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь" начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі поўным ходам ідзе падрыхтоўка да новага навучальнага года. Задзейнічаны самыя розныя віды падтрымкі сем'яў з дзецьмі, якім неабходна дапамагчы сабраць дзіця ў школу.

"Кожная шматдзетная сям'я атрымае матэрыяльную дапамогу да школы па дзяржпраграме "Здароўе народа". Памер яе складае да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, але канкрэтны памер устанаўліваецца рэгіёнамі з улікам іх фінансавых магчымасцей. Па стане на 16 жніўня такую дапамогу ўжо атрымалі 73 тыс. шматдзетных сем'яў для 145 тыс. дзяцей на суму больш за Br10 млн", - расказала Марына Арцёменка.

Гэта значыць, ужо каля 70 працэнтаў шматдзетных сем'яў Беларусі атрымалі такую дапамогу.

Вядома, дапамога аказваецца і з іншых крыніц. Гэта і адрасная сацыяльная дапамога, і сродкі прафсаюзаў, саміх арганізацый-наймальнікаў бацькоў. "З розных крыніц дапамога на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года ўжо аказана на суму больш за Br15 млн", - дадала Марына Арцёменка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі