21 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Масквічы правялі сёння акцыю ў падтрымку братэрскай Беларусі насупраць будынка беларускага пасольства ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Удзельнікі акцыі сталі ў ланцуг, на ўсіх былі надзеты белыя майкі з відарысам Дзяржаўнага сцяга Беларусі, партрэтам Прэзідэнта Беларусі і надпісамі: "За Лукашэнку! За братэрскую Беларусь!". У руках яны трымалі чырвона-зялёныя сцяжкі з выявай Дзяржаўнага герба Беларусі.
"Тут сабраліся масквічы, прадстаўнікі розных поглядаў і прафесій, - сказала журналістам дэпутат Маскоўскай гарадской думы Алена Шувалава. - Мы прыйшлі, таму што вельмі любім Беларусь і беларускі народ".
Другі ўдзельнік акцыі жыхар Масквы Уладзімір Гарбаноўскі адзначыў: "Я падтрымаў гэту акцыю, таму што Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца старшынёй Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, і мы спадзяёмся, што пасля яго перамогі на выбарах ярчэй будзе развівацца Саюзная дзяржава. Мы рады, што ў гарадах Беларусі абстаноўка супакоілася, бацькі пачалі займацца сваімі дзецьмі, рыхтаваць іх у школу. Патрэбны быў час, і народ разабраўся".
Многія прахожыя добразычліва адносіліся да акцыі, фатаграфавалі яе на тэлефоны і прывітальна махалі рукамі. Некаторыя з іх цікавіліся, дзе можна купіць такія майкі, як ва ўдзельнікаў акцыі. "Мы спецыяльна заказалі гэтыя майкі за асабістыя сродкі", - растлумачыла Алена Шувалава.
Маскоўскія паліцэйскія, якія дзяжурылі непадалёку, не перашкаджалі правядзенню акцыі. Яна прайшла без якіх-небудзь інцыдэнтаў.-0-
